Госпадзе, Госпадзе...

- Госпадзе, Госпадзе, дзе ты?

- У сэрцы тваім.

- Дзе мне знайсці Цябе ў свеце?

- Усюды. Ва ўсім.

- Чаму ж, адкажы, так бывае:
крычма крычыш,
а голас мой не далятае,
чаму Ты маўчыш?

- Я не маўчу, любы сыне,
зоркі кручу,
побач з табою да дамавіны
разам крычу.

- Госпадзе, Госпадзе, дзе Ты?

- У срэцы тваім.

- Як адшукаць Цябе ў свеце?

- Усюды. Ва ўсім.
Знойдзеш мяне ў грознай сечы:
меч ваяра
выкаваў Я, і людзей пакалечыў,
Я гэта, Я!
На незагойныя раны
пасля барацьбы
клаўся цалюшчым бальзамам
і боль астудзіў.

- Госпадзе, Госпадзе, хто Ты
ёсць для жыцця?

- Думка сціхотнай самоты:
Я – гэта Я!

Я і прасторы сусветаў,
і матылёк;
Я і радок у паэта,
лепшы радок.
Зумкай вясною па кветках
пчолкай лячу,
і для каханай букет Я
Сам прынясу.
Я і мяжа, і бясконцасць,
вечнасць і час.
Я падымаюся сонцам
ранкам для вас.
Я пацалунак каханых,
дотык пяшчоты.
Клаўся бальзамам на раны,
мёдам – у соты.
Тое, што ёсць, што было і што будзе,
Так без канца:
Я па людзях, для людзей і Я ў людзях –
Вечнасць быцця.


https://www.amway.ua/ (свое имя, и логин для входа anaver


Рецензии
Прекрасный стих!
Благослови Вас Бог!

Вера Пасько   25.08.2010 04:20     Заявить о нарушении
На это произведение написано 6 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.