***

*  *  *
               «…Жанчына яшчэ з калыскі
                чыйсьці сьмяротны грэх…»
                М.Цвятаева

Бог у кожнага ёсьць адзіны,
Грэх адзіны – адамава косьць.
Не стварайце Бога з жанчыны,
Успрымайце: яна ваш госць.
І ня трэба шукаць таямніцы,
Лятучы, нібы пчолы на пах,
На чароўную кветку ў спадніцы
З чарцянятамі ў шэрых вачах.
Аплятуць цела зьмеі-ліяны,
Зьвяжуць волю трывалым вузлом…
Дык чаму спрадвеку, як п;яныя,
Мы ляцім за жаночым цяплом?
А цяпла не бывае багата,
Як і шчырых салодкіх пяшчот.
Хто згадае, што момант аплаты
Можа доўжыцца мноства год?
Мы шукаем, ляцім і гінем,
Забываючы ў полымі ўцех,
Што ёсьць кожнаму Бог адзіны
І адзіны сьмяротны грэх.
2002.


Рецензии