SOS!
Я ціхім лісьцем долу ападаў.
Даруйце мне, сьцяжыны і прысады,
За тое, што зваліўся, як бяда.
Укрыў зямлю ашмоцьцем свайго цела,
Якое нёс табе, ды ўшчэнт растрос,
А ты па мне прайшла… і шапацела
Усьлед нясьпешным крокам «СОС!»
Спыніся, глянь углыб маіх адценьняў –
Рубін і охра, чырвань… вось букет!
Сагні яшчэ дзявоцкія калені,
Складзі зь мяне нябачаны партрэт.
А ў ноч, калі засьнеш адна ў пакоі,
Рассыпаўшы салому пахкіх кос,
Прысьніш, што не букет, а я з табою,
Што гэта я шаптаў адчайна «СОС!»
2002.
Свидетельство о публикации №109111905240