Прускi сьцяг
Сьцягам усходніх прусаў
Сталі мае валасы...
Без усялякіх прымусаў...
Нібы кроплі расы
Зьмянілі жыцьця сьвітанак...
Як гэта зрабіла ЧАЭС
У красавіцкі ранак...
Узьніклі нібыта бэз
У чэрвені ля пад’езду...
І гэтага ўжо не зьмяніць...
За сівізною сьледам –
Быць мне ці можа не быць?
Гэта, вядома, лепей,
Чым каб горлам маім
Стаў беларускі сьцяг,
А я стаў пры тым нежывым...
Гэта, канешне, горай
Чым мой былы рамантызм...
Мо гэта крок угору?
А можа, канешне, уніз...
Мне трэба было спаткацца
З Вашых вуснаў цяплом
Каб зноўку пераканацца,
Што мы нездарма жывём.
Што кожны сьсівелы волас–
Рэха зямных абраз.
Што кожны сьсівелы волас –
Гэта люстэрка Вас.
Вальсам сваіх пачуцьцяў
Я Вас даўно стаміў...
Вальс немагчымы ў трохкуцьці,
Калі за трохкуцьцем абрыў...
Калі я ўшчэнт сьсівею,
І над маёй галавой
Сьцяг перамір’я ўзвее
Са сьмерцю, таксама сівой,
Узгадаю акупаваны
Табой майго сэрца абсяг...
Узгадаю не маляваны
Сваіх валасоў прускі сьцяг...
Свидетельство о публикации №109111805820