Сэрца паэта

Восеньскі вечар. Цёмнае неба.
Зоры. Алея. Шолах лісткоў.
Ты сядзіш побач, проста адзета
З кветкай апошняй паміж валасоў.

Зачаравала мяне, пагубіла,
Сэрца паэта - горны хрусталь -
На міліёны асколкаў разбіла
Усім яго казкам і вершам на жаль.

Ні пацалункі страсці юнацкай,
Ні ледзяныя абдымкі твае
Мне не заменяць думкі мастацкай,
П'янай ад чаркі натхнення душы.

Гэта каханне скора загіне.
Ты - чараўніца, ты - не мая.
Нашы пачуцці нядоўга пражылі,
Толькі любоў да мастацтва жыва.

Вусны да вуснаў - я засынаю,
Бачу твой твар у апошні з разоў.
Вочы бліскучыя зноў закрываю,
Чую пах кветкі паміж валасоў.

Ціхая раніца. Дымка. Світанне.
Сонца ўнесла ўсе мары мае.
Разам з туманам знікла каханне,
Не разбудзіўшы натхненнай душы…


Рецензии
Класс! Я никогда не пыталась читать на незнакомом мне языке, а у Вас на страничке, попробовала. Мне понравилось! Очень певучие стихи, спасибо!

Гадарине Джемилия   29.08.2013 13:45     Заявить о нарушении