Вася Ксяндзоу
З дзяцінства помню:
ну Жукаў і Жукаў
яго усе звалі на сяле.
Было калі з балота
да грэблі падыходзіў,
на ўзводзе ўжо, навясяле,
якую песню ён заводзіў!
Працяжна - моцна,
выразна голас як звінеў:
- Я кулямё - о - отчыкам радзіўся,
Я кулямё - о - отчыкам узрос ...
І абрываў, крычаў: - Я жукавец...
А ім да Жукава, як да нябёс.
Вайны быў Жукаў цар і бог,
ледзь што - прайсці Яўропу мог.
І непаўторную сваю вайсковую,
калі па загуменню ішоў,
ён песню ўздымаў ізноў:
- Я кулямё - о - о...
Свидетельство о публикации №109111308318