Флёксы

ФЛЁКСЫ

Пад вечар у садзе бухматыя флёксы
Дурманяць ваколіцу водарам спёкі.
Вясёлкай зіхцяць брыльянтовыя росы,
Звініць па-над флёксамі чмель адзінокі.

Пласты канюшыны пад яблыняй спелай,
Паветра змяркання, нібы медавуха.
У небе высокім, у бездані белай
Аблокі плывуць і плыве мая скруха.

Вячэрняе неба святлее ад зорак.
Ні следу ад дзённай натужлівай стомы.
Змаўкае таполя няспешна, як мора,
Змаўкаюць лісты, як маленькія бомы...

На сэрцы святлынь ад згарэлага сонца.
Духмяныя травы — русалчыны косы.
І доўжыцца радасць, як лета, бясконца,
І дыхаюць вечнасцю белыя флёксы...

11 лістапада 2009 г.


Рецензии
Красиво до слёз

с ув.

Мария Дада   11.04.2010 09:49     Заявить о нарушении
На это произведение написано 9 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.