Бэрлiнскi мур
Ты стала, не жадаючы на тое…
Разьмежаваны я на “зараз” і “з табой”,
Разьмежаваны я тваёй душой сьвятою…
Палова маёй змучанай крыві
Была акопана глыбокім ровам жалю…
Як немцы, тое я ажыцьцявіў,
Чаго даўно ў думках мы жадалі.
Жадалі волі! Еднасьці! Сьвятла!
Жадалі скасаваньня штучных межаў!
А рэчка часу ўсё сабе плыла,
Наш лёс яе ніколькі не бянтэжыў…
Я адчуваў сябе за мурам, як вар’ят
З вузлом на доўгіх рукавах старой кашулі.
Я адчуваў, што гэты мур – мой кат!
За мурам так свабодна ветры дзьмулі…
І вось я аб’яднаўся сам з сабой!
І мур мне больш не робіць перашкодаў!..
Але, як той Бэрлін, я ўжо не той!
І вочы іншыя, і жэсты й нават подых!..
Я маю ўжо сапраўдную свабоду!
Але мне не схаваць ніколі тое,
Што мур застаўся… Пэўна назаўсёды…
Мне быць падзеленым на “зараз” і “з табою”.
Свидетельство о публикации №109111008681