Жыве Беларусь
Сотні лет
непрыяцелем-братам прыбітая,
ты ляжала
няпамяці пылам пакрытая.
Я.Купала
Але яшчэ глушыце кроў,
гарыць душа і час настане,
калі з-за поля, з-за бароў,
па-беларуску сонца гляне.
А.Дудар
Кажуць, доля твая, як
ягада - горкая доля - каліна.
Цёмная, о светлая краіна!
Блішчыць саломай каляіна...
Забудеш,
зжывеш крыўды сваі вякавыя,
нягоды, сумненні і страхі,
але ад войнаў, падзелаў,
усіх здзекаў і "зол",
як жальба, як Пагоня
навек застанецца, як боль,
зямля твая - попел-падзол.
О Беларусь, як наша прырода,
характар, як душа народа, ты уся -
цярплівасць, мяккасць і лагоднасць?
Калі як нацыві сваю адчуеш годнасць?
"О дух наш вольны, дзе ты, дзе ты?"
Не целам - мы душой раздзеты...
Кажуць, доля твая, як
ягада - горкая доля - каліна.
Цёмная, о светлая краіна!
Блішчыць саломай каляіна...
У гістарычную памяць
Урывіцкай пагоняй уварвуся -
Жыве Беларусь!
Свидетельство о публикации №109110901850