I палiлася кроу...

Сёньня я бачыў кроў.
Дзякуй Богу, гэта была кроў не памерлага маладога жаўнера,
І не чатырнаццацігадовай смуглявай дзяўчынкі,
Якая магла быць згвалтавана
Тым самым жаўнерам...

Гэта не была кроў, якая выбухнула
З бабулінага цяляці, якому мой дзядзька
Перарэзаў артэрыю...

І гэта, дакладна, не бала кроў
Таго сямнаццацігадовага небаракі,
Якога выштурхнула з 18-павярхоўкі
Першае каханьне.

Гэта не тая кроў, якую пералілі
Каханай майго суседа, каб яна выжыла
Пасьля страшэннай аўтакатастрофы...

Гэта ўсяго 50 грамаў крыві
Аднаго невядомага яшчэ паэта,
Які секануў сабе палец,
Будуючы дах нікому непатрэбнай падпаведкі,
Будуючы дах, каб зарабіць на букет кветак
Той дзяўчыне, якую ён нават яшчэ не спаткаў...


Рецензии