ДУША МАЯ
Прыткнуліся нямогла да абочын…
Што шлях ліхі дазваньня не растрос?
То боскі дар – жанчыны любай вочы.
Душа мая – няветлае жытло,
Дзе нат агмень халодны і сірочы.
Але і тут здаралася цяпло,
То боскі дар – з жанчынай любай ночы.
Душа мая, такою будзь, як ёсьць,
Я не баюся твой спакой сурочыць.
Хай да цябе часьцей прыходзіць госьць
Нясьпешнаю паходкаю жаночай.
Свидетельство о публикации №109110402350