***

У горадзе шэрым,
квадратна-кубічным,
усьцяж паралельным
і скрозь сіметрычным,
дзе сьціплае сонца
з-за гмахаў зьвісае,
і промні, што дзіды,
туман прабіваюць,
дзе коміны неба
паранілі дымам,
дзе пахне мазутам,
іржой і бензінам,
скрозь панцыр асфальту,
праз тоўшчу бетону,
прабіўся атожылак
кволы,
зялёны.
1987.


Рецензии