Фея Чараванка
Надакучыла Сонейку i Месячыку такое жыццё. Вырашылi яны папрасiць дапамогi ў нябеснай феi Чараванкi, бо не было больш сiл трываць такой журбы. Фея Чараванка, майстар на цуды, паабяцала iм што-небузь прыдумаць.
Прыляцела яна на зямлю, агледзiлася, нахмурылась i пакiвала галавой: Не, так справы не пойдуць!»
Узмахнула фея Чараванка сваёй чарадзейнай хустачкай- - i на зямлi зялёнымi плямамi закрасавалiся лясы.Рассыпалiся аксамiтавымi пацеркамi чарнiцы, сунiцы, журавiны. Там-сям зайгралi блакiтам вочкi-азеры i падмiгнулi магутным зубрам, хiтрым лiсянятам i рыжым ваверкам. Застракаталi ў пахучай траве жвавыя конiкi.
Узмахнула фея Чараванка чарадзейнай хустачкай другi раз – заспявалi ў высi казачныя птушкi. Каляровымi фарбамi ўcпыхнулi кветкi. Збеглiся ў небе маленькiя хмаркi, зачмыхалi – i з iх пачаў накрапваць цеплы дожджык. Запляцала Сонейка ў далонi i зайграла жартаўлiвай вясёлкай.
Заўcмiхалiся людзi, павесялелi. Дзецi залюбавалiся пархаючымi каляровымi матылькамi i заскакалi ад захаплення – колькi ж прыгажосцi навокал! Адвячоркам Месячык пяшчотна накрыў стомленых жыхароў соннай коўдрай.
Сонейка i Месячык падзякавалi фею Чараванку i с тое пары больш нiколi не сумавалi.
Свидетельство о публикации №109102704850