Сутонне
Ужо ня дзень, але яшчэ ня вечар,
Нібыты час разьгублена пазьбыў,
Згасіўшы промні, пазапальваць свечы.
Знаёмы твар... Дзьве кропелькі вады!
Чаму мяне так вабяць тыя рысы,
Як прывітанне ранішняй пары,
Дзе колеры аднолькава празрысты;
Як паратунак, что зірне ў ноч,
Калі настрой - цямнейшы за нябёсы.
Здарэнне, з'ява, і таго апроч -
То прадчуванне, што мацней за досьвед.
Сутонне - пераблытанасць гадзін,
Шукаюць лад давер...прадасьцярога,
І ў першыню аклікнуўшы:"Вадзім!",
Я прабачэння папрашу ў Бога.
* * *
май 2003 г.
Свидетельство о публикации №109102404013