Кабыла
З нагоды з’яўлення ў складзе рэдкалегіі
аднаго славутага часопіса асобы, не абцяжаранай
вышэйшай адукацыяй
Аднойчы ў поўню пад Свята дэбілаў
Дзед у хату прыцёг маладую кабылу.
На нашай святой шматпакутнай зямлі
Не скажам, дзе гэта было і калі.
У нашай кабылы гарачы азадак.
Дзед грэцца на ёй прызвычаіўся ззаду.
Нат думкі няма у сівой галаве –
Жывёліне месца не ў хаце, у хляве.
Спярша мы маўчалі, матулька і татка,
Бо месціцца наша на водшыбе хатка,
Нічога не ведаюць людзі наўкола.
Ды стала кусацца дурная жывёла.
Баюся і бачу у жудасным сне:
А раптам дурная скаціна ўзбрыкне.
Дзядуля сівенькі на схіле гадоў
У лоб атрымае удар капытоў.
Вой, Божухна мілы, вой, мамка і татка,
Яна разнясе нашу бедную хатку.
Ратуйце хутчэй нас ад гэтай бяды,
Вярніце кабылу у хлеў назаўжды.
Свидетельство о публикации №109102402862
Ольга Норина 11.06.2010 10:01 Заявить о нарушении