Панскi сад

                Галіне Дубянецкай

Па садзе пана Вінчы ў лістападзе
Плыве пяшчота цьмянага сьвятла,
Яго дасхочу ў яблыневым садзе
Ніколі ты паглядам не піла.

А тут жа сонцаяблыкі, якія
Удзячная атульвае трава,
Хоць гэты рай, што пан даўно пакінуў,
Сваё амаль аджыў, адгараваў.

Цяпер тут шмат у прыцені сугуччаў,
Цябе – са мной, а з намі – даўніны.
Прыйдзі, паглянь, як абдымае сучча,
Як панскі сад закрадваецца ў сны.

Тут рукі дрэў змагаюцца з туманам,
А сэрцы яблыкам мароз парасьцінаў,
Прыйдзі, я зь цемры яблычак дастану,
Які пан Вінчы ад людзей схаваў.


Рецензии