Касьцёл
Дзе зубы гнілыя шчэрыць іржа,
Драмае крумкач альбо грак…
Такі ж пракаветны, як гэты касьцёл,
Які каранямі заглыбіўся ў дол,
Нібыта бяскрылы вятрак.
Сядзіць на крыжы і глядзіць з вышыні
На тых, каго птушкі назвалі людзьмі,
Якія ня ўцямяць ніяк,
Што ўстыла вось так, нібы пільная сьмерць,
Глядзець зьверху ўніз на быцьця кругаверць,
Хоць ты і крумкач альбо грак.
Сьсівеў мудры птах на крыжы пакрысе,
А побач людзей нешта ўдалеч нясе,
Што людзі назвалі жыцьцём…
Аднак надараюцца сьветлыя дні,
Тады ненадоўга сьціхаюць яны,
І іх праглынае касьцёл,
Спрадвеку ягоны касьцёл.
Свидетельство о публикации №109102203557