Успамiн

Раніца, лета, пяшчотнае сонца,
Вецер мілуе мне твар.
Я удыхаю глыбока і моцна,
Усю паунату сваіх мар.

Вось бы гады свае крыху паменьшыць,
I стаць дзяучынкай малой,
Каб на гадзіну хоць сэрца пацешыць,
Стаць зноу самою сабой.

І апынуцца у матчынай хаце,
Маці знайсці маладой,
Дзеда, што гулка храпіць на палацях,
Бацьку, што ідзе за вадой.

Вось і бабуля заве нас паснедаць,
Штосьці у патэльні шкварчыць.
Ну, а матуля гатуе абедаць,
Пакуль у печы гарыць.

Учора сястра нам дала абяцанне,
К снеданню каву зварыць,
Толькі вось позна прыйшла са спаткання,
Зараз яна яшчэ спіць.

Ну, а другая сястрыца працуе,
Поле усё косіць касой,
Толькі там вецер з ей шчыра жартуе,
Ды завітау пчолак рой.

А я, малая, без справы і думак,
Што мне рабіць, куды ісці,
А у галаве столькі розных задумак,
Толькі мне трэба расці.

Хораша мне сярод родных і блізкіх,
Мне яны дораць цяпло.
І не баюся хмар чорных і нізкіх,
Толькi, усё гэта прайшло...

Бацькі няма, і бабуля памерла,
Маці сівая, як лунь.
У хаце так стала халодна і шэра,
Як ля разбураных пунь.

Раніца, лета, расы прахалода,
Вось яно, шчасце у жыцці.
Ад успамін, у Душы асалода,
Хораша, з iмi, ісці...


Рецензии
Дзякуй вам за ўспамін і за тое, што нагадалі, як неацэнны і неабходны нам самыя блізкія, родныя людзі!

З глыбокай повагай,
Андрэй Ястрэмскі.

Андрей Ястремский   17.11.2009 21:03     Заявить о нарушении
Андрэй! Вам таксама ,дзякуй, за тое, што мой верш закрануу і Вашы успаміны і Вы падтрымалі мяне у тым, што няма нічога даражэй, чым родныя і блізкія людзі.

З узаемнай павагай і усяго самага найлепшага!!! Будзе жаданне, заусёды чакаю Вас у гасцях на сваёй старонцы!!!

Инесса Ивановна Яковлева   18.11.2009 01:17   Заявить о нарушении