Лiсткi без восенi
Па шыбах зернямі дажджу.
І не падобны да гітары
Той музыкі прыроднай гук.
Тук, тук, тудудук… тукі-тукі…
Нібыта слёзкі па шчацэ,
Па шклу маіх празрыстых вокан
Імчаць сцяжынкі-ручаі.
Цяжкая восеньская стома
Крадзецца ў сэрца і ў душу.
Ды карагодам жоўтых зорак
Кладзецца лісце на траву.
Яна ўжо шэрая ад бруду,
І прыхаваная лістом.
Гарбаты пах, падобна цуду,
Ахутвае мяне цяплом.
І я свае лісты гартаю:
Чытаю кніжку ля вакна.
Там на балоце пражываюць
Свае гады у Куранях.
Мае лісты не ападаюць,
Пары ім восеньскай німа.
З радкамі люді ажываюць.
Там мо зіма, а мо вясна…
Танюткай нітачкай прашыты,
Заплецены ў таўсты кажух,
Ім год за дваццаць, але быццам
Не правялі яшчэ вясну.
І хай кружыцца жоўтай зоркай
Апалы восеньскі лісток,
Мяне гарбаты водар тонкі
Адправіць ўглыб маіх радкоў.
2009-10-11
Свидетельство о публикации №109101504151