Мне ад Вас ня трэба ранiшняй гарбаты

Я ня ўмею словам
з-пад уласнай скуры
вызваляць пачуцьці
Вас датычаць што.
Позірк мой хрыстовы
палкі і пануры,
Вам прапаліць грудзі
разам з паліто.
Мне ад Вас ня трэба
ранішняй гарбаты
і абавязковых
вымытых панчох,
мне б пад гэтым небам
вольна ладзіць сьвята
разбіцьця аковаў
з Вашых рук і ног.
Мне б за Вашы веі
аберуч схапіцца
і гайдацца проста
над агнём вачэй.
Рукі ледзь зьнямеюць –
Вам пад ногі ніцма,
з Вамі ў хвалі просьцін,
у палон начэй.
1990.


Рецензии