Зло
марыў я
мастаком стаць вялікім
і лёс свой распнуць перад тронам Мастацтва,
ды ў час на мяне нехта д’ябла наклікаў,
і зьведаў урэшце я
сілу
вар’яцтва.
Каб
чорнае фарбы
сабраць дастаткова –
хоць душы людскія і пекла на злом!—
не хопіць, аднак, на мой твор адмысловы,
задуманы неяк
пад назваю
“Зло”.
Свидетельство о публикации №109100902863