Споведзь

Як я зайздрошчу вам,
мудрыя дзіды-званіцы!
Стод маёй веры нязгаснае – звон-уладар.
Вось бы на момант
дазваньня з ім целамі зьліцца,
Ды дачакацца,
калі ўрэшце прыйдзе званар.

Песьняй званоў,
ачышчальным сьвятым хваласьпевам,
Нанава вырвуся з тоўшчы металу хутчэй,
Хвалямі гукаў у сэрцах заб’юся збалелых,
Пырскамі нот акраплю і жыцьцё, і людзей.

Бронзавым гулам магутным
прайдуся па хмарах
І ўжо з нябёсаў
звалюся ў людское “маўчы!”,
Каб, растварыўшыся ў душах сутонных
і марах,
Стаць толькі водгукам,
сумам і проста нічым.

1986.


Рецензии