Парцалянавая лялька
Ты была і Таньчына, і Гальчына,
Спала, прачыналася і танчыла –
Толькі б гаспадыньцы дагадзіць.
Ручкі парцалянавыя зьбіліся,
Вочкі бірузовыя закрыліся,
Босенькія ножкі прытаміліся
Колам неадольнасьці хадзіць.
Ты цяпер на пенсіі, пад лесьвіцай,
Спрахламу куфэрку стала хрэсьніцай,
І цяпер з табою побач месьцяцца
Пара чаравікаў ды гаршчок.
Ты цяпер не Стасіна, не Яніна,
Толькі сэрца ляльчына паранена,
Што сваім паненкам не параіла
Болей нарадзіць на сьвет дачок.
Свидетельство о публикации №109100802872