МАЧО
Зрэдку ў размовы
і значна часцей у маўчанку,
І ежу гатуе, і чэша грабеньчыкам косы якая,
А болей за сэкс марыць выспацца ранкам, --
Сьляпую якую вядуць у кавярню, каб потым
Абавязкова абрынуць на дол,
ці на стол, ці на ложак,
Якая так шчодра за гэта падзеліцца потам
І фантастычнамі ўздрыгамі вуснаў,
а можа, і ножак, --
Якую ты да і пазьней, а яшчэ на сьвітаньні
Так ненавідзіш, што чуеш,
як крышацца зубы,
За тое, што дорыць яна
безсаромна каханьне,
Дарэчы, якое таксама звычайная згуба, --
Якая аднойчы зарэжа цябе нечакана
Банальным іржавым нажом,
без ніякай нагоды,
Якая сама – не жыцьцё, а крывавая рана,
Глыбокая плынь,
дзе сядаюць на мель параходы, --
Што больш чым ваякі, загады твае паважае,
Без аніякай надзеі папарадкавацца,
Якая жыве недзе там, паміж пеклам і раем,
Ці болей дакладна,
паміж не тваіх мастурбацый, --
Якой невядомы экстаз ад фатэльнай самоты
І розніца ў слове распуста
і ў слове нявіннасьць,
Якая і брэндзі, і півам напоўніць употай
Венаў аб’ём, захаваны для марачных вінаў, --
Зацята якая шукае ў мужчынскіх кішэнях
Сведкаў твайго верагоднага кроку налева,
Якая на вершы плявала і на летуценьні
І непрытомнела ўраз ад няхітрых напеваў, --
Якой аніколі ніхто не даўмеўся тлумачыць,
Што ціхая здрада
не можа быць з’явай прыстойнай
І асабліва тады, калі ты не мужчына, а мачо,
Здатны на самыя крывепралітныя войны, --
Дзяўчына, якая народзіць
дзіцятка, падобнае богу,
І ён будзе ты, а сама…
а сама застанецца дзяўчынай…
Не ведай ніколі, што кажа паэта нябогі:
Цябе не кахаць і не жыць –
як і жыць і кахаць – немагчыма.
Свидетельство о публикации №109100704607