Зваръяцелае сонца

Пазрываныя з неба ружы,
адшуканыя ў полі зоры,
і амаль звар’яцелае сонца,
быццам дар, пакладу ля ног.
Разарвуцца сталёвыя “нельга”,
сутыкнуцца дрыготкія пальцы,
і амаль звар’яцелае сонца
спаліць ветах нашых трывог.
Напачатку не хопіць слова,
потым нават яго замнога,
і амаль звар’яцеламу сонцу
не спазнаць глыбінь нематы.
Ці такая, дальбог, нязбытнасьць –
твая згода і кветкава-зорна,
і амаль звар’яцелае сонца,
калі недзе ёсьць я і ты.
1990.


Рецензии