***

Не кранай…
не кранай…
не кранай…
Увесь вечар енчаць арэлі
Іх рыпеньне, зважай-не зважай,
У маім пасялілася целе.

І дзярэ…
і дзярэ…
і дзярэ…
Гэты рып мае нэрвы памалу…
Гэта што, пакараньне за грэх?
Ці звычайная стома металу?
2007.
 


Рецензии