Вольная воля
Лепш каля “Інстытута культуры”, а не – дык ”Нямігі”,
І ў падраны пакет, капялюш ці, наогул, вядро,
Падаяньне зьбіраць, апрануўшы рызьзё забулдыгі.
Памаліцца на літасьць разбэшчанага патруля,
Што нахабна зьдзірае з падлеткаў чырвоныя крылы,
Падлічыць вашу шчодрасьць і скласці рубля да рубля,
Каб затым скіравацца туды, дзе “свабода – “чарнілу!”
Перайсьці праз масткі на будоўлю, каб там лоб у лоб,
З важаком аднавокім свабоднае зграі сабачай,
Піць з нямытае місы “Ляснічага зоры” ўзахлёб
І сярод рубероіду скурчыцца ў радасным плачы.
Гэта ўсё ірэальна, але верагодна,
Як захочаш напоўніцу дыхаць свабодай!
2007.
Свидетельство о публикации №109100702770