Дальтонiк
на такім жа чырвона-зялёным прасьпекце,
дзе на сьвяты гучаць ачмурэлыя сьпевы
і сьцяжкамі харчуюцца пульхныя дзеці...
Людзі ў дзіўных зялёна-чырвоных строях
піва п'юць, ці віно (калі ёсьць) па кватэрах,
ці навіны глядзяць па БТ пра тутэйшых герояў,
ці займаюцца сэксам пасьля няхітрай вячэры.
Шчасны я, бо гуляю без пэўнай нагоды…
Не глядзі мне ў патыліцу, дзядзька палкоўнік,-
я стаю не злачынцам на Пляцы Свабоды,
Я ня хворы, хіба што звычайны дальтонік…
2008.
Свидетельство о публикации №109100702688