Камянi
Я зьбіраў камяні –
Аддаваў камяні проста так.
Хто трымаў пры сабе,
Хто зьбярог для вайны,
Хто прадаў камяні за мядзяк.
Ці сугрэюць душу
Камяні хоць каму –
Ці такой я чакаў цеплыні?
Ні дамоў з камянёў,
Ні карысьці ў зіму –
Не гараць, хоць ты плач, камяні.
У кішэнях людскіх
Камяні зараз сьпяць,
Ці ляцяць у чужы агарод.
Я расьціў камяні…
Каб урэшце аддаць
І душу, што спыніла палёт.
2006.
Свидетельство о публикации №109100702565
І душу, што спыніла палёт."
Творчага палёту і часу, каб записаць усё!
Юлия Лужанина 07.10.2009 12:26 Заявить о нарушении