Я забiты
Я забіты.
Як належыць барду,
Галаву раструшчыў мне камень,
І вачэй маіх нянавісьць і пагарду
Груганы дзяўбуць каторы дзень.
Я забіты.
Кроў мая – шыпшына
Паабапал змучаных дарог.
Я цябе, зямля мая, пакінуў,
Я цябе, Радзіма, не ўбярог.
Я забіты
ў змрочных камяніцах,
У юдолі велічных муроў.
Нада мной схіліліся званіцы
Недаруйнаваных кляштароў.
1987.
Свидетельство о публикации №109100702505
Дзякуй!
Юлия Лужанина 07.10.2009 12:19 Заявить о нарушении