Мае рэкi
І той Бярэзіны*, што ўпадае ў Нёман.
Як Тыгр і Еўфрат маёй душы
Хай будуць вам усім яны знаёмы.
У водах іх зь дзіцячаю вудой
Злавіў я першы вершык і каханьне.
І, назіраючы за мелкай той вадой,
Уяўляў сабе цікавыя спатканьні
З сусьветам неабдымным і людзьмі,
З падзеямі, ідэямі, надзеяй!
Зь пякучым горла пылам новых міль,
Са сьпёкай стэпу і тайгі завеяй!
Ужо падлеткам я знаёмы быў
З Заходнім Бугам і Заходняю Дзьвіною.
Узьнёслага натхненьня там здабыў,
Якое і дагэтуль ёсьць са мною!
Мне валасы ўзбураў па-над Нявой
Халодны і шалёны летні вецер.
Ён сустракаўся не з адзінай галавой,
Што вершавана думае аб сьвеце.
Маю хлусьню і шчыры мой зварот
Спакойна слухала скалечаная Сьвіслач.
І, дзесь хвіліну, мой самкнёны рот
Бачыла ў павольным руху Вісла.
Я не зьвярнуў увагі на Адэр,
Бо як вар’ят сьпяшаўся бачыць Сену!
Задумліва ўглядаўся ў Ізэр
І троху адчуваў дыханьне Рэйна.
Між Сонай з Ронай вострыя шпілі
Ўзгадалі мне пра колішнія слёзы…
Між Сонай з Ронай зь сябрам мы пілі
За прыгажосьць славянскае бярозы!
Пускаючы каменьчыкі ў Дняпро,
Я чакаў цудоўнае дзяўчыны,
Што зробіць чырванейшай маю кроў,
І лёс, магчыма, зробіць цудам дзіўным!
Мажліва я памру каля Янцзы,
Ніла, Амазонкі ці Луары,
І мар маіх паўнюткія вазы
Спраўдзяцца ўсе да апошняй мары.
Я пылу міль багата варушыў,
Шматлікіх моў чуў незвычайны гоман;
Ні на хвіліну не забыў сваёй Ушы,
Бярэзіны сваёй – той, што ўпадае ў Нёман!
*-рэкі на Маладэчаншчыне
Свидетельство о публикации №109092604841