Сьвет

Шэра-блакітны шар
Зь неверагоднай хуткасьцю
Ў абдымках шматлікіх хмар
Ляціць і нэрвова круціцца!

Памаранчава-вогненны шар
Імчыць па Млечнаму Шляху.
Яго твар кідае ў жар –
Нават не азірнецца ад жаху!

Метэоры, каметы ляцяць!
Сутыкаюцца і паміраюць!
З’яўляюцца зноў, зіхацяць
Па дарозе да пекла ці раю!

Сьвет жыве мільёны гадоў!
І мільёны гадоў мітусіцца!
І яшчэ пражыве – будзь здароў!
Неспакойна. Знэрвована. Быццам

Ён ніколі ані не кахаў!
І не быў, валацуга, каханым!
І пяшчоты мілай страха
Не ўкрывала ад ліўняў старанна!

І не бачыў бранзовых вачэй,
Не ўзіраўся ў іх да сьвітанку!
Не сьпяваў узнёсла ўначы
Пад музыку дрэў ля альтанкі!..


Рецензии