На дзяды

Па жылцы сіняй (кажуць за мяжой)
Па Нёману плыву я па цячэнні
На стрэчу з роднай, крэўнаю зямлёй:
Каб продкаў стрэць --
няма ўва мне зацьмення...

Я праплыву на дэльту. Востраў там
Асфальтаваны. Пасярод – палацы.
Няма ўжо месца продкавым крыжам,
Там пад вярбою сяду на палянцы.

І налію па чарцы мне ды ім,
І пакладу там яйка, хлеб і яблык,
Каб ведалі, што не ў краі чужым –
Знайшлі спакой славяне між прыбалтаў.

Пасля я проць цячэння павярну,
Маўчаннем адкажу на кулі-словы,
Пагарду і абразы... Не крану
Ні матчынай, ані літоўскай мовы...

Не дзеля спрэчкі, хто тут гаспадар, --
А на Дзяды я кожны год у лодцы
Прывозіць буду продкам крэўны дар.
…Няўжо ж у думках толькі дый улёгцы?


Рецензии