Навабранцы
Яшчэ ўчора - дыскатэкi, танцы,
Хлапечы голас:"Не вучыце жыць!",
А сёння маршыруюць навабранцы,
I песня залiхвацкая гучыць.
ПРЫПЕЎ:
Ляцiць цягнiк няспынна
Ад Вiцебска да Брэста,
Чакае мацi сына,
А жанiха - нявеста.
Блакiтныя берэты,
Блiшчаць люстэркам боты -
Салдацкiя сакрэты,
Салдацкiя турботы.
"Пад'ём!"- гучыць каманда ранкам росным,
Усё распiсана салдату дацямна.
I стане на час службы бацькам хросным
То злосны, то лагодны старшына.
ПРЫПЕЎ.
Вучэннi роты, потым - батальёна,
Нарады, каравулы i пасты.
Галоўнае пытанне паштальёну:
"Цi ёсць пасылкi з дому i лiсты?"
ПРЫПЕУ.
Для страху сёння - важкая прычына,
I сцiшыўся ўчарашнi баламут -
Мужчыну з хлопца робiць не жанчына,
А неба i дэсантны парашут.
ПРЫПЕЎ.
Свидетельство о публикации №109091002171