Матчына песня
Гэты знаёмы з маленства
ветлівы позірк вачэй
і як заўсёды здаецца,
што за мяне ты мацней.
Ведаеш, не аднойчы
я сустрэну бяду.
Сэрцам сваім жаночым,
маці, дачку не шкадуй.
Нібы дзяўчынку малую
песняй мяне супакой,
я і здалёк пачую
голас пяшчотны твой.
Цёплай сваёй далонню
песня сэрца кране.
Зноў я ў гукаў палоне
нібы ў казачным сне.
Дзень, як паветра, празрысты,
у снежнай футры дамы.
Песня майго дзяцінства
чуецца у кроках зімы.
Свидетельство о публикации №109083101623