Каранi

Мне сняцца церамы-харомы Вільні,
Калі яе шчэ, Вільні, не было.
Мой светлавокі прашчур слынна-пільна
Глядзіцца ў ледзяное шкло.

За вікінгам у хату рвецца сцюжа –
Ты што згубіў тут, добры скандынаў?
Суровы лік, марозам твар асмужаны…
Адну маю сястру ты ўжо забраў.

Дамовімся на вечны мір з табою:
Жыві – тут месца хопіць. Сваякі.
Нямунас жыццядайнаю ракою
Злучае два народы на вякі...

Твой родны кут у мора сплыў ахвярай
Ці мо аблуда прыпыніла тут --
Будуй жа дом, што сам сабе намарыў,
А беларус -- ён зух на талаку.

Сям’ёй адзінай у краіне балтаў
Здавён жывуць літовец, беларус...
Чаму ж цяпер, забыўшыся на праўду,
Прабег між намі хіжы землятрус?


Рецензии
вельмі спадабаўся верш, адменна напісаны і да таго ж актуальны.
Добра, што Вы ўзяліся за гэтак важную працу! Усяго Вам найлепшага! і светлай памяці аўтару!

Анна Костенюк   28.08.2009 19:38     Заявить о нарушении
Благодарю Вас, Анна!
К сожалению, не знаю белорусского языка, ответить по-белорусски не могу (конечно, всё понимаю), а вот в стихах понятно не всё: читаю и порой лишь догадываюсь, о чём стихотворение. Рада, что стихи Жени читают. Он и сам был бы очень рад!

С признательностью и теплом
~*

Вера Петрянкина   01.09.2009 19:44   Заявить о нарушении