Развiтальнае

В.У.
О Каін! Я ж хацеў дапамагчы
Табе ва ўладзе новай узмацніцца,
Ды ў вушы ўжо манюкі-крумкачы
Табе анёламі паспелі памаліцца.

Табе я ў вочы прама паглядзеў,
З спагадай, шчырым жалем і жаданнем,
Каб адвясці падарыхтаваны здзек,
Што ўзнёсся над тваім каранаваннем.

Не зразумеў: чужынец на кані
Пад’едзе хутка да крыжа ля школы –
І ледзь адлітыя вадою карані
Хабарніка зноў пераедуць колы.

І сціхнуць галасы святых істот,
Маімі што даслаў сюды пастамі
Цар ісціны – і толькі рабскі пот
На цвінтары дзядамі паўзрастае.

І толькі чорны і паўзучы грэх
Сабою падмінае, свет змяёю,
І не гучыць ужо дзіцячы смех
Над выпацканай здрадаю зямлёю.


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →