Апакалiпсiс

Не будзе дня. Не будзе і дажджу --
Залевы, церушэння жоўтай смерці.
Не будзе ўдосталь ежы – я пашчу,
Няма абутку – трэба стары сцерці.

Не будзе болей тых маіх сяброў,
Што з’ехалі ў Штаты і Еўропу.
Не будзе ў душах погарбаў-крыжоў,
І мой не выдзеліцца твар з натоўпу...

Не перайначу аніяк жыцця!
Прывязаны намёртва пупавінай
Да крэўнага – і енку, і ныцця, 
Я за бедлам, за беды ўсе павінен!

Не верыцца: няўжо не будзе неба,
Не стане лесу, птушак і зямлі?
Мне гэткая дарога -- без патрэбы!
Спыніцеся! Мы не туды зайшлі!


Рецензии