Пусть каждый читатель сам придумает ему название..

Не хотел его публиковать... Я не сторонник выставления подобных произведений наружу. Но, видно, пришло его время.

Накрые саван крышкі дахаў,
Пабеліць вуліц шэры твар.
Загасіць час надзей і жахаў
І замарозіць вуглі мар.

Пакіне вечную загадку
Бязь шанцаў высьветліць адказ
І бездакорнасьцю парадку
Запеленае моўчкі нас.

Зьбярэ сяброў невыпадкова,
Завесіць покрывам азёр
Люстэркі, выбелена-новым
І запяе жалобны хор.

Няроўна, здаўлена-крыкліва
Ён белую забрудзіць ціш.
Не разьвітаўшыся, маўкліва
У белых кружавах ляжыш.
Жалоба веецца тужліва,
А ты пад саванам маўчыш.

Завея сьлёзна прагалосіць,
Ёй басам Сівер падпяе.
І белых покрываў наносяць
Вятры - сьляды схаваць твае.

У апошні шлях цябе праводзяць,
Апошні шлях пакінуць нам:
Сюды ссутулена прыходзіць
І моўчкі кланяцца крыжам.
14.11.2006


Рецензии