Вятрыска



Цяжка дыхае вецер шалёны,
Веццю дрэваў не да імшы:
Валіць ніцма з бязлюдных адхонаў
На дарогу-пустэльню крыжы...

Мала гэтага – градам з нябёсаў
Дабівае ахвяры свае.
І мужыцкіх пакутлівых лёсаў
Здані гойсаюць – крыўда пяе!..

І – да працы адбіта ахвота,
І – апатыя ў кожным не зрэдзь.
Пра Айчыну няма ўжо турботы:
Адгарэлі,  каму тут гарэць!

Што той град, хмараў процьма густая?
Не знайсці прабацькоўскай мяжы.
Крапівою паўсюль зарастае
Шлях да погарбаў – пад крыжы...


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →