Дзверы i вокны
А раптам там малойчыкі з ДК?
Не адчыню, у шчыліну заб’юся,
Ператваруся ў шэрага ваўка.
Сяброў так мала на парог прыходзіць:
Хаваюцца сягоння на кутах.
Так рэдка мы збіраемся на госці.
Адкрыем вокны – выветрыцца страх?
А мо ўляціць у навальніцу птушка?
Як жыць, на што надзеяцца цяпер?
Мы не імёны носім, а мянушкі –
І тыя не сапраўдны без папер...
Давайце пасвянцуем вокны, дзверы,
Вадой святою дом свой асвянцім,
Спагадай чалавечай і даверам
Суседа па кватэры акрылім.
Браткі , я да сябе вас запрашаю.
Не падпішу на арышт вам указ,
Не здам, не адракуся – абяцаю!
І дом, і сэрца – насцеж! Так. Для вас!
Свидетельство о публикации №109080305148