ДАХ
Куды глядзіць – уніз ці ў неба?
Зямных відовішчаў жадзён
Ці мо нябесных з хлебам трэба?
Перанасычанасць кватэр
Духоўнай беднасцю і здрадай
Ледзь-ледзь трывае дах, не рады
Й палёту між нябесных сфер.
Ён выпускае пару – дым,
І смог -- пачвара на паўнеба --
Паўзе і круціцца над ім,
Над бедаком – пагрозна, слепа...
Ды не стрывае. Узмахне
Над процьмай крыллем з чарапіцы.
Няхай прыгожы сон прысніцца
Гаспадару на дыване
Ці на сувоі. У жыцця
Ёсць месца снам неверагодным.
Крыляй, мой дах, у даль-прасцяг,
Лятучы знак людскому роду.
Свидетельство о публикации №109073106532