На усё жыццё...
Дапамажыце, я прашу.
О, Божа, дай мне волю,
Лепш забяры маю душу!» -
Яна крычала i прасiла,
I вочы нiбы налiлiсь свiнцом.
Яна ўжо не мела сiлы
Змагацца са сваiм жыццём.
***
Тым ранкам немцы ўварвалiсь
У iх маленькае сяло.
Пасля нiчога не засталась:
Яны спалiлi, зруйнавалi ўсё.
А жыхароў яны сагналi
Ў стары, што на ўскрайку, хлеў.
Адна запалка, вось другая -
Успыхнуў толькi i згарэў.
Адна яна i засталася.
Навошта? – Не ведае сама.
У тым жахлiвым, цяжкiм часе
Заўсёды будзе жыць яе душа.
Цяжар тых дзён запомнiўся навекi,
Жыве ён у памяцi ўсiх людзей:
Пакуты, смерцi, дзекi,
Забойствы сталых i дзяцей!
Праз водгукi i ўспамiны
Дайшоў ён i да нас.
Напэўна, ён ужо не згiне,
Хоць пройдзе вельмi доўгi час!..
(май, 2009)
Свидетельство о публикации №109072805253
Дай Тебе Боги Счастья в дороге!
Александр Алексеев 3 22.01.2016 16:55 Заявить о нарушении