Падлога

Падлога! Ты мяне прабач,
Што дурнем п’яным па табе гарцую.
Мяшу цябе, кідаючыся ўскач,
І не вадой – гарэлачкай свянцую!

Я вымыю цябе – і дываноў
Панакупляю, засцялю з пяшчотай.
Забудзься на рэальнасць горшых сноў,
Бо закахаўся я усёй істотай.

Вось любая мая. Страчай яе, страчай
Як гаспадыню – не падстаў ёй ножку:
На дыванах разломім каравай,
Раздзелім яблык з ёй мы ўночку.

Гасцей запросім шмат мы ў дом –
Хадзі, падлога, хадуном ад скокаў!
Гулянка наша – крышачку садом,
За гэта выбачай, мая падлога!


Рецензии

В субботу 22 февраля состоится мероприятие загородного литературного клуба в Подмосковье в отеле «Малаховский дворец». Запланированы семинары известных поэтов, гала-ужин с концертной программой.  Подробнее →