Прасую марна неба

Прасую марна неба:
Яно ўсё мнецца марай.
Збіраюся паснедаць –
Глытаю мэмуары.

Ды застраюць у горле,
Бо шмат у складзе праўды.
Я марыла пра горы,
А здзейсніла курганы.

Шукаць ідэю ў тытрах.
Малевіч – ён бязглузды:
У чорным, зрэшты, рыфмы
Няма і ўжо ня будзе.

Шукаю яркіх фарбаў:
Так не хапае света
Маім пахісным марам
І вершам у паэта.

І я кажу ўпарта:
«Ня збыцца думкам, Света»,
Пакуль я толькі марна
Ізноў прасую неба.


Рецензии
Добры верш, спадабаўся!
З павагай,

Игорь Кедо   14.02.2010 22:24     Заявить о нарушении
дзякую вялікі!! :) за вершы на беларускай больш за ўсё хвалююся)

Светлана Кулакевич   16.02.2010 12:29   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.