Дажыначкi
Пранеслася жнiво.
Глядзiце, людзi добрыя
На гэта хараство!
Вось ён - з мучыцы свежанькай
Духмяны каравай!
Дык чарку «Белавежанькi»
Да краю налівай!
Прыпеў:
- Дажыначкi, дажыначкi -
Звініць, пяе вышынь! -
Як песня над краiначкай
Сялянскае душы!
Дажыначкi, дажыначкi –
Паўнюсенькі абрус!
Сваіх гасцёчкаў міленькіх
Частуе Беларусь!
А жнiвеньскае сонейка
Дажынкi залацiць.
Папрацавалi добранька,
Каб лепей разам жыць.
Нябёсачкi блакiтныя
Iльюць вакол спакой.
Святкуй, Радзiма мiлая,
Працоўны гонар свой!
Прыпеў.
Мiнск, 13 снежня 2004 г.
музыка Леаніда Шырына
выконвае фальклорны гурт “Неруш”
Свидетельство о публикации №109072401371
Трэк у выкананні фальклорнага гурта “Бабруйскія музыкі” тут:
http://www.realrocks.ru/sergey_moudrowsky/music/2007260/
Сергей Суконнов 21.10.2024 21:35 Заявить о нарушении