Сталянiца

У сталяніцу, лежачы, гляджу,
Паглыбіўшыся ў падсвядомасць:
Перад вачыма жоўтага дажджу,
Арэляў-ліўняў сонечная стома.

Перад вачыма кадры мільгацяць
Сябрын, гасцін – о колькі кінафільмаў
Хацеў бы сам яшчэ на стужку зняць
Пра Менск, пра Беларусь, пра Вільню...

Перад вачыма – твары прабацькоў,
І выспы-погарбы мяне чакаюць,
І позіркі-пытанні землякоў...
Яны мяне і праз вякі вітаюць.

І млосна, як пасля гасцін
Ісці: сувоем сцелецца дарога.
Праз кожны крок азон-бальзам хваін
Душу і голаў лечыць ад знямогі.

Столь! Ты мой відыёмагнітафон
І галаграмы – што было, што будзе.
Рэальнасць – не вар’яцкі, п’яны сон,
Душа, якую сцюжа не астудзіць.


Рецензии