***
Ты не прыйдзеш…
Ні сёння, ні заўтра.
Не абдымеш мяне як заўжды.
Пацалунак… Прыйдзе ён з ранкам,
Калі сонца ўстае з цішыні.
Голас твой, такі мяккі і родны,
Я пачую толькі ў сне.
Называць больш каханай не будзеш,
Бо згарэлі пачуцці ў агне.
Не ўбачу прыгожыя вочы,
Не адчую твой пах валасоў.
Не прачнуся я больш сярод ночы
Ад таго, што ты побач са мной.
Ты не прыйдзеш…
Ні сёння, ні заўтра.
Я адна, ты таксама адзін.
Загубілі каханне мы цалкам
І забылі пра мары зусім…
Свидетельство о публикации №109071904501