Птушка

         Ты, птушка,  не мая заўжды,
Куды захочаш, лётаеш па свеце.
Пабачыш ты краіны, гарады,
Не на адным ты пабываеш фэсце.

Зіма? Збіраешся на поўдзень ты,
Дзе людзі на ілбе з чырвонай меткай,
Дзе плаваюць акулы і кіты.
Ты – у краіне райскай, дужа рэдкай...

У небе сярод дзённых, цьмяных зор
Твае я песні зноў пачую, птушка, 
Нарэшце кіну хатні свой дазор
І стану змеем – каляровай стужкай...


Рецензии