Возера
Улетку на Браслаўшчыну паеду.
Палатку разаб’ю каля ракіт –
І пазаву суседзяў да абеду.
Я буду частаваць і слухаць іх:
Як ім жылося ўсе дзесяцігоддзі?
Спявае хто яшчэ, чый голас сціх
За папараццю-кветкай у паходзе...
Зраблю на Ажэхоўскім лёгкі плыт, –
Праз Саманары, Бужы і Дрысвяты
Ўпаду ў Дзвіну. Крый Бог, не сібарыт,
Не дзеля марнасці сплыву да балтаў.
Гром рэй як завядзе – усміхнуся я,
Бо Даўгаўпілс, дзе шэсць гадоў вучыўся,
Мяне чакае... Поўная хлусня,
Што ад мяне балтыец адлучыўся.
Чаканым госцем я з’яўлюся там,
Латыш мяне прывеціць, спаць паложыць.
Бурштынік дасць на памяць – талісман,
Што боль ніколі наш не растрывожыць.
Свидетельство о публикации №109071803840